08.03.2010 Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
Паколькі ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае вядомы сталінскі прынцып: “няважна, хто як галасуе, важна, хто як лічыць”, тыдзень мінулы з’яўляўся вельмі важным для ўсёй выбарчай кампаніі, бо гэты перыяд быў звязаны з вылучэннем прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі – якраз тыя, “хто лічыць”. У апошні дзень тыдня гэты працэс завершыўся, і зараз слова за выканкамамі – каму яны давераць лічыць галасы выбаршчыкаў.
















