Навіны за 4 сакавіка 2010
04.03.2010 Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
Вярхоўны суд падтрымаў рашэньне Гарадзенскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”. Касацыйную скаргу культурна-асьветніцкага аб’яднаньня 4 сакавіка разглядзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшыньствам судзьдзі Валерыя Самалюка. Касацыйная інстанцыя прызнала рашэньне Гарадзенскага абласнога суда абгрунтаваным, а адмову – законнай.
04.03.2010 Лібералізацыя для АБСЕ
На сайце Менскага аблвыканкама з'явіўся інфармацыйны матэрыял "Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў як фактар падвышэння эфектыўнасці працы мясцовага кіравання і самакіраванні", прымеркаваны да так званага Дня інфармавання, які павінен прайсці на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці 18 сакавіка. Тэкст падрыхтаваны Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
04.03.2010 Спэктакль пра насаджанае “двуязычые” пазбавілі афішаў
Прэм’ерныя паказы спэктакля “Translations” у Купалаўскім тэатры засталіся бяз кідкіх зазыўных афішаў. Днямі менская публіка заўважыла, што ў тэатральных касах зьніклі плякаты з выявай дзяўчыны, у якой рот залеплены стужкай, і з надпісам “Translations” (“Пераклады”).
04.03.2010 Віцебск: Збор подпісаў у актывістаў БХД праходзіць нягладка
Актывісты партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" - адной з найбольш актыўных і масавых грамадскіх структур Віцебшчыны - нягледзячы на цяжкасці і перашкоды з боку ўладащ, змаглі за некалькі дзён сабраць больш за тысячу подпісаў. Ініцыятыўныя групы Паўла Папова, Раісы Зарачанскай, Сяргея Уласава, Уладзіміра Рамановіча сабралі больш за 100 подпісаў кожны пры неабходных 75. Аднак працэс збору подпісаў, як і выбарчая кампанія ў цэлым, у віцебскіх хрысціянскіх дэмакратаў праходзіць нягладка.
04.03.2010 Баранавіцкую газету “Наш край” пытанні пра выбары не хвалююць
2 сакавіка на сайце дзяржаўнай газеты “Наш край” з’явіўся вялікі артыкул пад назвай “Пытанні, якія хвалююць”. Мэр горада Баранавічы Віктар Дзічкоўскі адказваў на пытанні гараджан. Зразумела, што ніводнага пытання пра мясцовыя выбары апублікаванана не было.
04.03.2010 Магілёў: Леаніду Падбярэцкаму пакуль не дазволілі збіраць подпісы ва ўніверсітэцкім інтэрнаце
У рэктараце Леаніду Падбярэцкаму сказалі, што рэктар перадаў вырашаць гэтае пытанне юрысту. Калі кандыдат у дэпутаты звязаўся з юрыстам універсітэта, той сказаў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў яго на разглядзе і сп.Падбярэцкі атрымае пісьмовы адказ праз два тыдні, то бок пасля таго, як скончыцца збор подпісаў.
















