Навіны за 3 сакавіка 2010
03.03.2010 Гарадзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Рамана Юргеля
Гарадзенская абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія разгледзіла скаргу Рамана Юргеля на адмову акруговай камісіі зарэгістраваць яго ў якасці назіральніка і палічыла адмову правамернай. Р.Юргель абскардзіў рашэнне абласнога выбаркаму ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну Гародні.
03.03.2010 Гародня: Незалежную назіральніцу пераследуюць па месцы працы
Незалежную назіральніцу з Гародні Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана ў акруговую камісію Пралетарскай выбарчай акругі №17 па выбарах у Гарадзенскі абласны савет ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту, пераследуюць па месцы працы.
03.03.2010 Выбарчая камісія вынесла Юрасю Карэтнікаву два папярэджанні
Выбарчая камісія Маскоўскага раёна Менска 2 сакавіка вынесла два папярэджанні незалежнаму прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты Юрасю Карэтнікаву - за несвоечасовую агітацыю выбаршчыкаў і скарыстанне ўласных сродкаў на друк агітацыйных матэрыялаў.
03.03.2010 Ініцыятыўную групу Івана Крука ўсё ж зарэгістравалі
Гарадзенская абласная выбарчая камісія адмяніла рашэнне Астравецкай раённай выбарчай камісіі пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Івана Крука.
03.03.2010 Польска-беларуская група сустрэнецца на будучым тыдні
На будучым тыдні адбудзецца першая сустрэча польска-беларускай групы экспэртаў, якая зоймецца сытуацыяй польскай меншасьці ў Беларусі, - паведаміў кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі пасьля сустрэчы краінаў Вышэградзкай групы ў Будапэшце.
03.03.2010 Заснавальнік двух віцебскіх выданняў будзе судзіцца з дзяржаўнымі органамі
Прыватнае ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства (ПУГП) «Витебский корунд», якое выступае заснавальнікам недзяржаўных газет «Витебский курьер» (зарэгістравана ў Расіі) і «Наш дом» (пакуль не зарэгістравана), у хуткім часе апынецца ў двух судах.
03.03.2010 Збор подпісаў за вылучэнне Франака Вячоркі прайшоў без праблемаў
Сябры ініцыятыўнай групы распавялі, што выбаршчыкі акругі, самі ці праз сваякоў, знаёмых, дзяцей, што вучацца ў Менску, чулі пра Франака, яго “шлях у салдаты” і ахвотна ставілі свае подпісы. Хаця і не ўсе, некаторыя катэгарычна адмаўляліся.
03.03.2010 Журналістка накіравала скаргу на дзеянні міліцыянтаў
1 сакавіка шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна склала скаргу на дзеянні міліцыянтаў, якія 26 лютага правялі ператрус у яе прыватнай кватэры. 2 сакавіка скаргу накіравалі ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска. І сама журналістка, і юрысты, з якімі яна раілася, мяркуюць, што ператрус быў здзейснены з шэрагам парушэнняў: візіцёры не назвалі сябе, ператрус праводзілі адразу некалькі асобаў, журналістцы не далі патэлефанаваць і загадалі адразу ж адключыць усе тэлефоны...
















