25.02.2010 Суд па скарзе БАЖ да Мінюста прызначаны на 17 сакавіка
Вярхоўны суд пачне разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі 17 сакавіка ў 10.00. Дату пачатку слуханняў прызначылі на першай сустрэчы бакоў у судзе 25 лютага. Справу вядзе суддзя Вярхоўнага Суда Анатоль Церах.
















