Галоўныя навіны
11.03.2010
Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, люты 2010 году
08.03.2010
Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня
05.03.2010
В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”
01.03.2010
Рэалізацыя свабоды асацыяцый. 2009 год
26.02.2010
Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год
20.02.2010
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі, лічбы і тэндэнцыі
19.02.2010
Праваабаронцы настойваюць на перамовах з сілавікамі
19.02.2010
Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
18.02.2010
Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
14.02.2010
Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня мінулага
11.02.2010
Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН
09.02.2010
Правы чалавека ў 2009 годзе: тэндэнцыі і ўплывы


Навіны за 9 лютага 2010

У склад акруговых выбарчых камісій уключаны 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый

У склад акруговых выбарчых камісій уключаны 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Дэпутат: Пажыццёвае зняволенне не больш гуманнае за смяротнае пакаранне

Дэпутаты лічаць, што спяшацца з адменай смяротнага пакарання не варта, і спасылаюцца на вынікі рэферэндуму 1996 года. Еўрапейскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што лёс смяротнай кары не мусіць вырашацца на ўсенародным рэферэндуме, але гэта — пытанне палітычнай волі.

Афіцыйны Саюз палякаў зьвяртаецца па дапамогу міжнароднай супольнасьці

Афіцыйны Саюз палякаў заклікае стварыць міжнародную незалежную камісію, якая б разглядзела сытуацыю польскай супольнасьці ў Беларусі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесьніка старшыні гэтага грамадзкага аб'яднаньня Алену Богдан.

Прэзыдэнт Польшчы выказаў падтрымку паплечнікам Анжалікі Борыс

Як паведамляе Радыё Свабода, на сайце прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага зьявілася паведамленьне аб тым, што ён зноў выказвае поўную падтрымку Саюзу палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс.

За адмену смяротнага пакарання выступаюць 39% беларусаў

Адмену смяротнага пакарання падтрымліваюць 39% беларусаў, 48% выступаюць супраць. Такія вынікі нядаўняга сацыялагічнага апытання прывёў дырэктар соцыяметрычнай лабараторыі “НОВАК” Андрэй Вардамацкі.

Беларускія назіральнікі выявілі парушэньні на украінскіх выбарах

Беларускія назіральнікі ад ENEMO (Еўрапейская сетка арганізацый па назіраньні за выбарамі) выявілі шэраг парушэньняў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, паведаміў каардынатар доўгатэрміновых назіральнікаў гэтай арганізацыі Алі Аліеў. Аб гэтым піша БелаПАН.

Журналістам зноў не давалі працаваць на Кастрычніцкай плошчы

Увечары 8 лютага журналістам, якія асвятлялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, зноў груба перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі. Перашкоды чынілі ўжо апрабаваным раней спосабам невядомыя людзі ў цывільным, якія шчыльным колам захіналі дэманстрантаў ад журналістаў і закрывалі рукамі камеры аператараў.

Правы чалавека ў 2009 годзе: тэндэнцыі і ўплывы

Неадназначна складвалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе, і гэты перыяд можна ахарактэрызаваць як час няспраўджаных надзеяў. Найбольшы ўплыў на сітуацыю з правамі чалавека ў 2009 годзе аказваў знешнепалітычны фактар. Відавочна, што ўлады выбралі тактыку фармальнага зьмяншэньня колькасьці рэпрэсіўных дзеяньняў, бо гэтага патрабавала неабходнасьць падвышэньня міжнароднага іміджу, імкненьне палепшыць узровень палітычных ды эканамічных кантактаў з Еўрапейскім Саюзам і ЗША, падключэньне Беларусі да новых праграмаў з ЕС, у прыватнасьці, да “Усходняга партнёрства” і дыялогу па правах чалавека. Піша старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Затрыманьні пад час акцыі салідарнасьці ў Менску

8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю. Усе затрыманыя цяпер на волі.

Барысаў: Інфармацыя дазуецца

Інфармацыя аб тым, як былі вырашаныя так званыя арганізацыйныя пытанні на першым паседжанні Барысаўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дваццаць шостага склікання, даходзіць да выбаршчыкаў вельмі дазавана.


RATING ALL.BY Яндекс цитирования