Навіны за 6 лютага 2010
06.02.2010 Выбарчы марафон: Падзеі, тэндэнцыі і лічбы тыдня мінулага
Тыдзень пачаўся з двух прэс-канферэнцый, асноўна тэма якіх -- ход выбарчай кампаніі. 1 лютага старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам пра паспяховае завяршэнне першага этапу выбарчай кампаніі – фармаванне тэрытарыяьных выбарчых камісій, акрэсліўшы асноўныя тэндэнцыі дадзенага выбарчага перыяду. У гэты ж дзень праваабаронцы абвесцілі пра правядзенне маніторынгавай кампаніі “Праваабаронцы за свабодыя выбары”, дзе далі свае ацэнкі пачатку выбарчага марафону.
















