Навіны за 3 лютага 2010
03.02.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, студзень 2010 году
У студзені ў Беларусі стартавала мясцовая выбарчая кампанія. Згодна з Указам прэзідэнта № 21 ад 18.01.2010 года, выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 скліканьня Рэспублікі Беларусь прызначаны на 25 красавіка. Варта адзначыць, што гэта першая выбарчая кампанія, пад час якой на практыцы будуць выпрабаваныя новыя палажэньні, унесеныя напярэдадні ў Выбарчы кодэкс. Адразу пасля абвяшчэньня Указу аб прызначэньні выбараў, правядзеньне маніторынгу выбарчага працэсу пачалі па ўсёй краіне беларускія праваабаронцы ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
03.02.2010 Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі
Крымінальная справа Наваградскага актывіста БХД Юрыя Казака 18 лютага будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі ў памяшканні Гарадзенскага абласнога суду. Гэта сталася адказам на касацыйную скаргу адваката Казака Паўла Сапелкі, дасланую ў Судовую калегію па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду 20 студзеня.
03.02.2010 Слаўгарадскі райвыканкам узмацняе ідэалагічнае забеспячэнне выбараў
Гэта вынікае з плана мерапрыемстваў ідэалагічнага забеспячэння выбараў. У апошнім п.18 кульмінацыя: “Прыняць меры па аператыўнаму выяўленню і апярэджванню незаконных дзеянняў асобаў, якія арганізоўваюць расклейку інфармацыйных матэрыялаў з антыдзяржаўным зместам па недапушчэнню размяшчэння агітацыйных матэрыялаў ва ўнестаноўленых месцах”.
















