31.01.2010 Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня
Адразу пасля абвяшчэння Указу аб прызначэнні выбараў сваю працу па правядзенні маніторынгу выбарчага працэсу пачалі па ўсёй краіне беларускія праваабаронцы ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Адной з пастаўленых мэтаў маніторынгу яны бачаць аналіз таго, як на практыцы рэалізуюцца новыя палажэнні выбарчага заканадаўства.
















