Навіны за 28 студзеня 2010
28.01.2010 У Магілёўскай абласной выбарчай камісіі няма дэмакратаў
Прафесару Валеру Беразіенка, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», было адмоўлена з-за ўзросту – яму 71 год. Кандыдату эканамічных навук Пятру Мігурскаму было адмоўлена з-за яго дэмарша, калі ім былі выяўлены факты фальсіфікацыі выніковых пратаколаў з дзвух участковых камісій Шклоўскага раёну і ў знак пратэста ён выйшаў са складу акруговай камісіі. Прадстаўніка ад АГП Уладзімера Парфёнава чыноўнікі не ўключылі, бо ён беспрацоўны і даглядае дзіця-інваліда.
28.01.2010 Загадкавае фармаванне Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі: а ці было паседжанне?
Супрацоўнікі райвыканкаму “ня ведалі”, калі павінна адбыцца сумеснае паседжанне прэзідыума райсавета і райвыканкама. “Ня ведалі” ці проста не падымалі тэлефоны амаль увесь дзень 27 студзеня (было зроблена больш за 50 званкоў), а потым паведамілі, што камісія ўжо сфармавана.
28.01.2010 Салігорск: Прафсаюзы ўдзельнічаюць у выбарах, дэмакраты – не
У Салігорску назіраецца агульнае пасіўнае стаўленьне да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дэмакратычныя арганізацыі і партыі ўжо праігнаравалі вылучэньне ў Салігорскую раённую камісію. Відавочна, падобная сітуацыі будзе назірацца і надалей.
28.01.2010 Падчас выбараў міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены рэжым
Першы намеснік начальніка галоўнага упраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі, начальнік упраўлення правапарадку МУС Беларусі Аляксандр Барсукоў паведаміў журналістам, што беларуская міліцыя падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
28.01.2010 Віцебскія партыйцы вылучылі ў склад тэрытарыяльных камісій усяго 1,5% ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў
Паводле канчатковых дадзеных, палітычныя партыі, афіцыйна дзейсныя ў Віцебскай вобласці, вылучылі ў тэрытарыяльныя камісіі ўсіх узроўняў 30 прадстаўнікоў, што склала толькі 1,5 % ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў.
















