19.01.2010 У Бялынічах да журналіста прыйшоў участковы
Бялыніцкі райвыканкам вінаваціць выдаўца незалежнай грамадзка-палітычнай газэты «Паходня» Барыса Вырвіча ў распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі пра эканамічную сытуацыю ў раёне.
15 студзеня начальніца ўпраўленьня адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч выклікала да сябе шасцёра настаўнікаў, якія з’яўляліся прадстаўнікамі розных палітычных партый, і ў катэгарычнай форме запатрабавала ад іх альбо спыніць членства ў партыі, альбо звольніцца з працы ўласнаручна. На думку чыноўніцы, яны не маюць права працаваць у школах.