18.01.2010 Парламентарыі не жадаюць займацца артыкулам 193.1 ўласнаручна, а чакаюць ініцыятывы збоку
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК. Такі адказ атрымалі ўдзельнікі гэпэнінгу Сьнягурак і навагодніх зайцоў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктара Гумінскага.
















