11.01.2010 Міліцыя адмаўляе факт выкраданьня Зьмітра Дашкевіча
Міліцыя й пракуратура пакінулі без рэакцыі скаргі старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча аб выкраданьні й вывазе ў лес 5 сьнежня.
11 студзеня суддзя Наваградскага раённага суду Валеры Цынкевіч вынес вырак па крымінальнай справе актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Юрася Казака, які абліў фарбай бюст Леніна. Суд пакараў хлопца 250 базавымі велічынямі штрафу (8 750 000 рублёў), паведаміў «НН» сустаршыня БХД Аляксей Шэін.
Уплывовая міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выказала заклапочанасць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнетам «у краіне, дзе свабода выказвання і так абмежаваная». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце 6 студзеня.