08.01.2010 Рэктар БДУ адмовіў у аднаўленьні ва ўнівэрсытэце Тацьцяне Шапуцька
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка праігнараваў меркаваньне некалькіх соцень студэнтаў унівэрсытэта.
35-гадовага актывіста КХП БНФ зь Віцебску Сяргея Каваленку да панядзелка пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў. Яго абвінавачваюць у хуліганстве. Так міліцыя ацаніла тое, што ўчора Каваленка зьдзейсьніў беспрэцэдэнтны ўчынак — вывесіў бела-чырвона-белы сьцяг на галоўнай каляднай ёлцы Віцебску.