05.01.2010 Віктар Гумінскі: “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць пытаньне аб адмене пакараньня смерцю”
Актывісты “кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” атрымалі адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Нагадаем, што10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакараньня, які расцэньваецца як парушэньне права на жыцьцё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Адначасова копія звароту была перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
















