29.12.2009 Пракуратура папярэдзіла маладафронтаўку пра артыкул 193.1
Пракуратура вынесла папярэджаньне кіраўніцы берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Юліі Пашко.
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый на штогадовым падвядзеньні вынікаў году ўзнагародзіла найбольш выбітных прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў. Аднак сярод намінацый былі і не зусім звычайныя. Так, у намінацыі “Рэкордная колькасьць адмоў у рэгістрацыі цягам аднаго году” было адзначанае галоўнае ўпраўленьне Брэсцкага аблвыканкама, якое 4 разы не зарэгістравала абласное праваабарончае аб’яднаньне “Брэсцкая вясна”.
Шчыра віншуем усіх з Калядамі і Новым годам! Няхай з Калядным святым вечарам у Ваш дом прыйдуць добры настрой, надзеі на новыя цуды, дабрабыт, гармонія і спакой! Зычым, каб 2010-ы стаў для Вас годам, шчодрым на здароўе, шчасце, узаемаразуменне і сяброўскую падтрымку! Вясёлых святаў!
Прадстаўнікі найбольш заўважных у 2009 годзе грамадзкіх ініцыятываў атрымалі сымбалічныя ўзнагароды ад Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Араганізацыяў. Сярод ляўрэатаў – БХК, праваабарончы цэнтар «Вясна», прадстаўнікі суполкі «Жжысты - Кобрынскаму дзіцячаму дому», Незарэгістраваная арганізацыя Дзядоў Марозаў і Сьнягурак ды інш. Антыгероем імпрэзы адзінадушна быў прызнаны Мін'юст, які цалкам заслужана стаў пераможцам намінацыі «Нерэгістрацыя году».
23 снежня суддзя суду Савецкага раёну Аксана Рэлява разгледзела адміністратыўныя справы актывістаў ЛГБТ-руху Сяргея Андросенкі і Сяргея Прадзеда. За акцыю пратэсту каля амбасады Ірана ў Менску, што ладзілася 16 снежня, актывістаў пакаралі штрафамі: С.Андросенку - у 25 базавых велічыняў (825 тыс.руб.), Сяргея Прадзеда – у 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.).
Святары павінны выехаць з Беларусі да канца года, таму што з імі не былі падоўжаныя кантракты. Як паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на «Gazeta Wyborcza», афіцыйнай прычынай «ссылкі» стала тое, што святары праводзілі службы на польскай мове.