30.11.2009 Інфармацыйная кампанія аб магчымасці адмены пакарання смерцю будзе праводзіцца ў Беларусі
Інфармацыйная кампанія, якая зрабіла б пытанне аб магчымай адмене ў Беларусі пакарання смерцю больш адчувальным для насельніцтва, будзе праводзіцца ў нашай краіне ў бліжэйшы час. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
















