30.09.2009 Затрыманні за раздачу газет
Каля 15.15 непадалёк ад прахадной Мінскага трактарнага завода затрымалі старшыню Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, які раздаваў рабочым на ўваходзе газету «Товарищ».
Пра недастатковую дэмакратызацыю беларускага грамадства заявілі прадстаўнікі трэцяга сектара на 14-й нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння, якая праходзіць у Варшаве.
У Варшаве падчас штогадовай канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні праваабаронцы акцэнтуюць увагу на праблемах, зьвязаных зь Беларусьсю. Сёньня яны выкажуцца на тэму катаваньняў. Учора прадстаўнікі афіцыйнага Менску заявілі пра намер адмяніць крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.