Навіны за 30 ліпеня 2009
30.07.2009 Жанна Літвіна: «Далучыце свае галасы да патрабавання вярнуць у распаўсюд незалежныя газеты»
У Мінску адбыліся першыя грамадскія слуханні «Грамадзянская супольнасць і дзяржава: механізмы ўзаемадзеяння». Ініцыятыва слуханняў зыходзіла ад шэрагу вядомых грамадскіх дзеячоў, заклапочаных нізкай інфармаванасцю грамадзян пра дзейнасць Грамадскай кансультацыйнай рады (ГКР) пры Адміністрацыі Прэзідэнта РБ, а таксама нізкім узроўнем удзелу грамадзянскай супольнасці ў вырашэнні важных для краіны пытанняў.
















