Навіны за 24 ліпеня 2009
24.07.2009 Упершыню беларускі салдат пакараны за беларускую мову
23 ліпеня 2009 году антыбеларуская істэрыя ў в/ч № 48694 у Мазыры дасягнула піку. Ф.Вячорку афіцыйна вынесена адно з найбольш жорсткіх дысцыплінарных спагнаньняў, прадугледжаных арт. 49 Дысцыплінарнага статуту Ўзброеных сілаў: скарачэньне адпачынку за ўвесь пэрыяд вайсковай службы да 5 сутак (наступнае і найбольш жорсткае пакараньне – гаўптвахта).
















