22.07.2009 Вайскойцы не спыняюцца ў пошуках прычынаў для крымінальнага пераследу Франака Вячоркі
За апошні час афіцэры вайсковай часткі як мінімум шэсць разоў паграджалі Франаку Вячорку ўзбуджэннем той ці іншай крымінальнай справы. Прычыны для гэтага называліся розныя – нібыта знойдзены ў ягоных рэчах мабільны тэлефон, непадпарадкаванне загаду, сімуляцыя абсалютна рэальнай хваробы, вядзенне інтэрнэт-дзённіка. Чарговай зачэпкай стала беларускамоўнасць шэрагоўца Вячоркі. Вінцук Вячорка заяўляе, што яго сына падвяргаюць свядомаму маральна-псіхалагічнаму тэрору, ствараючы невыносную атмасферу для чалавека, які ў прынцыпе нармальна нясе службу.
















