21.07.2009 За нявыплату штрафу ў Беларусі будуць арыштоўваць на 15 сутак
Міністэрства юстыцыі распрацавала праект нарматыўнага прававога акта, скіраванага на павышэнне эфектыўнасці выканання судовых пастаноў і іншых актаў.
У Берасцейскім абласным судзе адбылося паседжанне па скарзе праваабаронцаў на адмову ў рэгістрацыі Берасцейскім аблвыканкамам абласнога праваабарончага цэнтра “Берасцейская вясна”. Абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама.
20 ліпеня Вярхоўны Суд пачаў слуханні па скарзе партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя да Міністэрства юстыцыі на рашэнне ў адмове партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Цягам першага дня паседжання суд паспеў выслухаць выступы бакоў, а таксама частку сведкаў, выкліканых БХД. Сёння слуханні працягнуцца.