09.07.2009 “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Арцёма Дубскага
Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”
7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р-на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.
















