Навіны за 8 ліпеня 2009
08.07.2009 Магілёў: кошты за арэнду падняліся ў 10 разоў, але не для ўсіх
Магілёўскія ўлады адмянілі ільготны каэфіцыент для ставак арэндных плацяжоў офісаў праваабарончых арганізацый “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, рэгіянальнага аддзялення Беларускага Хельсінскага камітэта, а таксама гарадскога дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Отклик”.
08.07.2009 Рашэнне намесніка міністра не ўказ?
Берасцейскі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк і маладафронтавец Андрэй Шарэнда былі затрыманы ля будынка адміністрацыі Маскоўскага раёна пад час раздачы брашуры “Канвенцыя зараз”, прысвечаную Міжнароднай канвецыі аб абароне асоб ад гвалтоўнага знікнення.
















