Навіны за 7 ліпеня 2009
07.07.2009 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2009 году
У чэрвені ў Беларусі прайшлі суды па палітычна матываваных крымінальных справах, сярод якіх фігуравалі моладзевыя актывісты, раней асуджаныя па вядомым “працэсе 14-ці”, а таксама праваабаронца Леанід Сьвецік. Непаўнагадовы Максім Дашук пакараны абмежаваньнем волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і тры месяцы.
07.07.2009 У Кобрыне працаўніка звольнілі за тое, што не ўступіў у “Белую Русь”
Алесь Страчук, студэнт-завочнік і адначасова супрацоўнік аднаго з прадпрыемстваў Кобрына, застаўся без працы. Паводле яго слоў, прэтэнзій да яго не было да таго часу, пакуль ён не адмовіўся ўступіць у праўладную арганізацыю "Белая Русь".
















