Навіны за 2 ліпеня 2009
Будслаўскія затрыманьні (адноўлена)
У Будславе, дзе ў гэтыя дні праходзіць фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца, Паўла Батуева, Генадзя Фарыно, Дзяніса Лаеўскага. Усе яны знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. Прычына затрыманьня невядомая. Падрабязнасьці высвятляюцца. 13-40. Як паведаміў па тэлефоне Павал Севярынец, на гэты час у пастарунку засталіся толькі Генадзь Фарына і Дзяніс Лаеўскі. хутчэй за ўсё на актывістаў будуць складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у распаўсюдзе незарэгістраванага выданьня "Крыніца"
Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Мінюста пра нерэгістрацыю “Маладых дэмакратаў”
Вярхоўны суд падтрымаў пазіцыю Мінюста, палічыўшы дастатковай прычынай для адмовы ў рэгістрацыі арганізацыі наяўнасць абдруковак у адрасах заснавальнікаў.
Справу аб экстрэмізме ў «ARCHE» спынілі
Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 чэрвеня спыніў справу, распачатую па заяве абласнога ўпраўлення КДБ, аб прызнанні № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкім.
Справа Леаніда Свеціка: судзьдзя Урбановіч адхіляе хадайніцтвы
1 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе прайшло 12-е пасяджэньне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, якога судзяць паводле выстаўленага КДБ абвінавачаньня ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.








