02.07.2009 Будслаўскія затрыманьні (адноўлена)
У Будславе, дзе ў гэтыя дні праходзіць фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца, Паўла Батуева, Генадзя Фарыно, Дзяніса Лаеўскага. Усе яны знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. Прычына затрыманьня невядомая. Падрабязнасьці высвятляюцца.
13-40. Як паведаміў па тэлефоне Павал Севярынец, на гэты час у пастарунку засталіся толькі Генадзь Фарына і Дзяніс Лаеўскі. хутчэй за ўсё на актывістаў будуць складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у распаўсюдзе незарэгістраванага выданьня "Крыніца"
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















