Навіны за 1 ліпеня 2009
01.07.2009 Смяротнае пакаранне на “круглым стале”
У рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” 30 чэрвеня адбыўся “круглы стол” па праблемах гуманізацыі пакаранняў і смяротнага пакарання ў тым ліку. У ім бралі ўдзел намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Віталь Стуканаў, праваслаўны святар Аляксандр, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак. Старшыня Камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўген Смірноў, які не змог асабіста удзельнічаць, перапрасіў, каб з ім звязаліся па тэлефоне і ён выкажа сваю пазіцыю.
01.07.2009 Суд па пазове да недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” перанесены
У Барысаве разгляд судовай справы па пазове рэдактаркі дзяржаўнай раёнкі «Адзінства» да недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» перанесены. 25 чэрвеня ў ходзе чарговага слухання суддзя вырашыла прызначыць лінгвістычную экспертызу.
01.07.2009 Эмануіл Зельцэр вызвалены з магілёўскай калоніі
Амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зельцэр увечары 30 чэрвеня вызвалены з магілёўскай калоніі № 15, паведамілі БелаПАН у прэс-службе пасольства ЗША. Амерыканскія дыпламаты ў цесным супрацоўніцтве са сваякамі працуюць над тым, каб ён як мага хутчэй вылецеў на радзіму.Указ аб памілаванні Зельцэра быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 30 чэрвеня пасля яго сустрэчы з дэлегацыяй кангрэса ЗША.
01.07.2009 “Freedom House”: у Беларусі па-ранейшаму аўтарытарны рэжым
30 чэрвеня “Freedom House”, — амэрыканская недзяржаўная арганізацыя, якая падтрымлівае разьвіцьцё дэмакратыі і чалавечых правоў у сьвеце, — апублікавала штогадовы даклад пра стан дэмакратычных свабодаў у “пераходных дзяржавах” сьвету (“Nations in Transit 2008”).
















