30.06.2009 Упершыню ўлады Беларусі прымянілі артыкул 193-1 ў дачыненні да рэлігійнай арганізацыі
Пракуратура гораду Менску ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 193-1 КК Рэспублікі Беларусь супраць прадстаўніка рэлігійнай арганізацыі. 25-гадовага жыхара сталіцы Яўгена Воўкава абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванага “Руху яднання” (Царква Муна). Як адзначае прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы занепакоеныя вяртаннем уладаў да практыкі выкарыстання гэтага артыкула.
















