Навіны за 24 чэрвеня 2009
24.06.2009 Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line далучыўся да кампаніі "Стоп артыкулу 193.1!"
Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line 24 чэрвеня выступіў з заявай пра падтрымку кампаніі "Не артыкулу 193.1!", якую ў Беларусі праводзіць Асамблея НДА. Front Line заклікае адмяніць артыкул 193.1 КК Рэспублікі Беларусь, паколькі ён абмяжоўвае дзейнасць законных праваабарончых арганізацыяў і супярэчыць палажэнням Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, у якім Беларусь бярэ ўдзел.
24.06.2009 Гарадзенскія праваабаронцы супраць смяротнага пакарання
Трое сутак запар ў Гародні праходзіла акцыя “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. Да гэтай акцыі, ініцыяванай гарадзенскімі праваабаронцамі пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” далучыліся моладзевыя актывісты БСДГ, АГП, Маладых Дэмакратаў і Грамадзянскага Форуму.
24.06.2009 Віктар Гумінскі: Мы адменім смяротнае пакаранне не дзеля патрабавання ПАСЕ
Старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі лічыць, што ў Беларусі могуць адмяніць смяротнае пакаранне. Але зробяць гэта не дзеля патрабаванняў ПАСЕ, а таму што беларусы змяніліся з часоў рэферэндума 1996 года. Нагадаем, што тады большасць прагаласавала за тое, каб пакінуць вышэйшую меру пакарання.
24.06.2009 Адміністрацыя школы не дала дзецям выйграць паездку ў Вільню
Адміністрацыя Талькаўскай сярэдняй школы пазбавіла вучняў магчымасці сваімі ведамі выйграць вандроўку ў Вільню.Школьнікам, якія пасля першага тура конкурса "Што я ведаю пра Еўропу?" былі фаварытамі без тлумачэнняў забаранілі браць удзел у фінале.
24.06.2009 Шчучын: міліцыя сканфіскавала польскамоўныя выданьні
23 чэрвеня міліцыянты затрымалі чатырох гарадзенцаў: намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча, прэсавага сакратара Саюзу палякаў Ігара Банцара, журналіста газэты “RzeczPospolita” Анджэя Пісальніка і журналіста выданьня “Gazeta Wyborcza” Андрэя Пачобута. Гэта адбылося каля 16:30 на шашы Горадня — Менск на скрыжаваньні каля Шчучына.
















