23.06.2009 Праваабаронцы цалкам падтрымліваюць рашэнне ПАРЕ па Беларусі
Статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ парламенту Беларусі вернуць толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Такое рашэнне 23 чэрвеня было прынятае на сесіі ПАРЕ ў Страсбургу. Як заявіў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы цалкам падтрымліваюць дадзеную прапанову.
















