Навіны за 17 чэрвеня 2009

17.06.2009 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у “летняй моладзевай акадэміі правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятыў”

Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека (Польшча) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь) абвяшчаюць набор на ўдзел у міжнароднай праграме “ЛЕТНЯЯ МОЛАДЗЕВАЯ АКАДЭМІЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.

У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі (Калінінградская вобласць). З кожнай краіны на падставе пададзеных анкет шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі - руская.

Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграм для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
сравнение цен в интернет магазинах