09.06.2009 Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)
Раніцай 9 чэрвеня па вяртаньні з-за мяжы проста на памежным пераходзе быў затрыманы актывіст “Моладзі БНФ” Антон Каліноўскі. Як стала вядома, памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны. За гэты час у актывіста забралі на праверку ноўтбук і правялі асабісты дагляд. Інфармацыя пра тое, нібыта Антона Каліноўскага хочуць забраць у войска не падцвердзілася.
















