05.06.2009 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, травень 2009 году
У траўні ў Беларусі адбылося некалькі дэмакратычных акцыяў, якія праходзілі пад пільным вокам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, з ужываньнем гвалту з іхняга боку. Так, 7 траўня ў 10 гадавіну з дня зьнікненьня апазіцыйнага палітыка былога міністра унутраных справаў Юрыя Захаранкі ў цэнтры сталіцы грамадзкасьць правяла ланцуг салідарнасьці. Затрыманьні адбыліся перад пачаткам акцыі, а па яе заканчэньні пачалася аблава - у розных месцах Менску затрымалі каля 30 актывістаў дэмакратычнага руху.
















