Навіны за 4 чэрвеня 2009
04.06.2009 Суд у справе Івана Шылы адбыўся безь яго
Салігорскі суд разгледзеў пазоў маладафронтаўца Івана Шылы да вайскоўцаў. Іван намагаецца, каб суд прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас гвалтоўнага вайсковага прызыву незаконнымі. Камандаваньне часткі пад Лепелем, дзе служыць маладафронтавец, не адпусьціла Івана на суд. Нягледзячы на хадайніцтва бацькі і адваката хлопца, суд палічыў магчымым разглядаць пазоў без Івана.
04.06.2009 Шведы далучаюцца да кампаніі за адмену артыкула 193-1
Сябры швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen заявілі, што падтрымліваюць распачатую ў Беларусі кампанію за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу 193-1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Гэтую акцыю ініцыявала беларуская Асамблея няўрадавых арганізацый.
















