01.06.2009 Cуд над Максімам Дашуком адкладзены
Разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука ў судзе Маскоўскага раёну Менску, прызначаны на 1 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін. У 14 гадзінаў каля будынку суду сабраліся тыя, хто прыйшоў падтрымаць моладзевага актывіста, а таксама журналісты. Аднак, як патлумачылі ў канцэлярыі суду, паседжанне пераносіцца з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў. Дата судовага разгляду пакуль не прызначаная.
















