Навіны за 27 студзеня 2009
27.01.2009 Мечаслаў Грыб: "Усялякая гвалтоўная смерць чалавека, у тым ліку і смяротнае пакаранне – гэта забойства, хаця і па рашэнні суда" (Відэа)
Далучэнне да гэтай кампаніі Мячыслава Грыба з’яўляецца сімвалічным і невыпадковым, паколькі будучы начальнікам Кіравання ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму ў студзені 1985 годзе Мечыслаў Іванавіч узначаліў следчую групу па раскрыцці серыйных забойстваў жанчын, па так званай нашумелай у свой час справе Міхасевіча. Дзякуючы працы гэтай следчай групы злачынца быў затрыманы ў лістападзе 1985 году. Падчас раскрыцця гэтага злачынства высветлілася, што раней па справе Міхасевіча былі незаконна асуджаныя 14 чалавек, адзін з іх прыгавораны да смяротнага пакарання і расстраляны.
27.01.2009 Сёньня Дзень памяці ахвяраў Халакосту
Сёньня ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. Гэтая памятная дата была ўстаноўлена Генэральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе. Менавіта 27 студзеня 1945 году Чырвоная армія вызваліла адзін з найбуйнейшых нацыскіх канцлягераў “Аўшвіц-Біркэнаў”.
27.01.2009 КДБ перашкаджае БХД у рэгістрацыі
Заснавальнікамі партыі “Беларускя Хрысьціянскя Дэмакратыя” у Віцебску, Полацку, Чашніках і Гарадку ўжо выступіла больш за 100 чалавек. Аргкамітэт па стварэньні БХД пачаў сходы дзеля рэгістрацыі партыі. БХД неабходна сабраць сьпіс больш як з 1000 чалавек. У той жа час КДБ спрабуе запалохваць патэнцыйных заснавальнікаў партыі.
















