23.01.2009 Міліцыя называе дату суду над Франакам Вячоркам, а ў судзе пра гэта ня ведаюць
У другой палове дня 23 студзеня на кватэру да Вячоркаў патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся маёрам Ачапоўскім з Савецкага РУУСа і паведаміў, што Франаку Вячорку належыць з’явіцца ў суд у панядзелак, у 16 гадзін, маўляў, тут будзе разглядацца скарга на парушэньні пад час ягонага прызыву ў войска.
















