Навіны за 22 студзеня 2009
22.01.2009 Праваабаронцу Шчукіна вінавацяць у хуліганстве (дапоўнена)
Валеры Шчукіна асудзілі да штрафу памерам дзьве базавыя велічыні. Суддзя Андрэй Прэйс прызнаў праваабаронцу вінаватым, разгледзеўшы міліцэйскі пратакол, паводле якога спадар Шчукін нібыта непрыстойна паводзіў сябе ў гарадcкім клінічным шпіталі №2, спрабуючы пазбавіць непаўнагадовага Максіма Андрэева ад псіхічнага ціску ўрача-псіхіятара ў снежні мінулага году.
22.01.2009 Пад сёлетнюю амністыю не трапяць карупцыянеры, а цяжарныя за яе заплацяць
У гэтым годзе ў Беларусі чакаецца чарговая амністыя. У адрозненне ад леташняй яна дазваляе скарачаць тэрмін пакарання зняволеным на год. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юрый Гарошка.
22.01.2009 Трусаў: Зьмены будуць тады, калі грамадзкая думка ня будзе “спаць у шапку”
У першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня сёлета пайшлі 16,7% школьнікаў. Гэта на 2% менш, чым летась. Такія несуцяшальныя зьвесткі прыводзіць газэта “Наша Ніва”. З кожным годам статыстыка робіцца ўсё больш сумнай. Яшчэ тры гады таму па-беларуску ў школах краіны навучалася 22% дзяцей, а сёлета іх 18,4%. Калі ж параўнаць гэтыя лічбы з дадзенымі дзесяцігадовай даўніны, то ўвогуле робіцца ніякавата. Цяжка ў гэта паверыць, але яшчэ ў 1994 годзе на роднай мове ў Беларусі навучаліся 69% школьнікаў.
22.01.2009 У Менску ідуць перамовы ў справе вызвалення Эмануіла Зельцэра
У беларускім Міністэрстве замежных справаў пачаліся перамовы з прадстаўніком Дзярждэпартаменту ЗША ў справе вызвалення Эмануіла Зэльцэра. Не выключана, што вынікам перамоваў стане вызваленне амерыканскага грамадзяніна, які адбывае трохгадовае пакаранне ў магілёўскай калоніі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















