21.01.2009 “Брэсцкая вясна” спрабуе зарэгістравацца
Днямі дакумэнты на рэгістрацыю праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Брэсцкая вясна” будуць накіраваныя ў аблвыканкам. 15 студзеня адбыўся ўстаноўчы сход па стварэньню грамадзкага аб’яднаньня, кіраўніком якога быў абраны праваабаронца Ўладзімір Вялічкін. Ягоным намесьнікам стаў Уладзімір Малей.
















