19.01.2009 Правабаронцы не губляюць надзеі зарэгістравацца ў чарговы раз
У нядзелю, 18 студзеня, у Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Кіраўніком аб’яднаньня быў абраны вядомы праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Заснавальнікамі “Нашай Вясны” з’яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, якія раней уваходзілі ў арганізацыю, ліквідаваную уладамі па рашэньні Вярхоўнага Суда Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2003 года.
















