Навіны за 16 студзеня 2009
16.01.2009 Дзень Салідарнасьці — затрыманыя Фінькевіч і Кастыленка
Байцы спэцназу міліцыі ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам. Гэта адбылося праз некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар дня салідарнасьці.
16.01.2009 Воіны-інтэрнацыяналісты маюць намер адмовіцца ад дзяржаўнай узнагароды
8 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб заснаванні юбілейнага медаля "20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана". Клецкая раённая арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў заявіла аб тым, што адмовіцца ад узнагароды. Ініцыятыву падтрымалі і былыя "афганцы" з іншых куткоў Беларусі.
16.01.2009 Франака Вячорку забіраюць у войска 26 студзеня
Як паведамлялася раней, сёньня супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і амапу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну.
16.01.2009 Франака Вячорку супрацоўнікі КДБ гвалтоўна вывозяць са шпіталю (дапоўнена)
Як стала вядома праваабаронцам, прыкладна пасьля 10 гадзінаў раніцы ў вайсковы шпіталь, дзе прымусова абследаваўся лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка уламіліся супрацоўнікі КДБ і амапаўцы. Без тлумачэньня прычынаў яны загадалі Франаку тэрмінова зьбіраць асабістыя рэчы і паведамілі, што ён адправіцца разам з імі. На пытаньне "Куды?" адказу не прагучала. Падрабязнасці высьвятляюцца.
Як паведаміў Франак Вячорка па тэлефоне, супрацоўнікі спецслужбаў на ягоныя настойлівыя просьбы заявілі, што ў дачыненьні да яго медычнае абследваньне завяршылася і зараз яго прымусова даставяць у ваенкамат. Франак запатрабаваў, каб яму паказалі заключэньне медыкаў аб прыдатнасьці да вайсковай службы. Аднак ніхто ніякіх папер яму не прадставіў. На гэтым сувязь з Франакам па мабільным тэлефоне абарвалася.
16.01.2009 Суд — завочны. Штраф — рэальны
15 студзеня ў суд Калінкавіцкага раёну позвай быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















