15.01.2009 Непаўнагадовы Максім Андрэеў будзе абараняць свае правы
14 студзеня праваабаронца з Беларускага Хельсінскага камітэту Павел Левинов наведаў у Ветрынскай школе-інтэрнаце 15-гадовага Максіма Андрэева, якога ў парушэньне Канвенцыі аб правах дзіцяці і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Віцебску без судовага рашэння пазбавіла права пражываць з бацькамі, а абласныя медыкі ўтрымлівалі ў псіхіятрычнай клініцы.
















