14.01.2009 Зінаіда Ганчар: “Змена следчага ў справе знікнення мужа не дае ніякіх вынікаў, бо ніякай канкрэтнай працы не вядзецца”
Зінаіда Ганчар, жонка выкрадзенага віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Віктара Ганчара, атрымала ліст з пракуратуры г.Менска з паведамленнем пра тое, што следства па справе яе мужа падоўжана да 24 сакавіка 2009 г. і справу будзе весці новы следчы - Ю.В. Вараўка. Спадарыня Ганчар, натуральна, захацела сустрэцца з новым следчым і 12 студзеня патэлефанавала яму з такой прапановаю. Ю.В. Вараўка адказаў ёй, што для сустрэчы няма ніякіх падставаў. Праўда, ён прапанаваў зрабіць усё афіцыйна – напісаць хадайніцтва з абгрунтаваннем неабходнасці сустрэчы, а пракуратура ўжо будзе вырашаць, трэба сустракацца ці не.
















