Навіны за 12 студзеня 2009
12.01.2009 Ідэалагічны аддзел не дазволіў рэкламу «Нашай Нівы» ў метро
«Наша Ніва» звярнулася з просьбай размясціць інфармацыйныя плакацікі ў вагонах метро адразу пасля дазволу на продаж праз «Саюздрукі». Гэта было яшчэ ў снежні. Заяўку мурыжылі месяц. Урэшце адказалі праз тэлефон: свабоднага месца няма.
12.01.2009 Спынены крымінальны пераслед маладзёнаў, якія знішчалі крыжы ў Курапатах
Спынены крымінальны пераслед двух маладых людзей, якія напярэдадні Дзядоў былі затрыманыя ў Курапатах і падазраваліся ў знішчэнні памятных крыжоў. Адпаведнае рашэнне было прынята сёння Бараўлянскім аддзелам Мінскага РУЎС. Гэта выклікана тым, што доказаў, атрыманых падчас расследавання, недастаткова для перадачы справы ў суд і прыцягненні да крымінальнай адказнасці двух маладзёнаў, інфармуе БелаПАН
















