30.01.2009 Зінаіда Бандарэнка: “Нам кожны дзень нагадваюць з экранаў Беларускага тэлебачання, што мы цывілізаваная дзяржава, а ў цывілізаванай дзяржаве не павінна быць смяротнага пакарання”
Да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” далучылася Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі, знакамітая і папулярная дыктарка Беларускага тэлебачання, якой цягам дзесяцігоддзяў захаплялася ўся краіна.
















