Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Навіны за 1 сьнежня 2008

Бульбашъ - сапраўдны гонар наш?

Вялікі рэзананс у Інтэрнэт выклікаў зварот віцябляніна Сяргея Каваленкі ў пракуратуру з нагоды выкарыстання СТАА “Завод вінаградных вінаў “Дзіоніс” гандлёвай маркі “Бульбашъ”, што, на яго думку, абражае нацыянальную годнасць беларусаў і распальвае нацыянальную варожасць.

У Чавусах зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС

Актывісты горацкай ініцыятывы “Антыядзерная група” ўзнавілі збор подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Моладзь БНФ распачынае кампанію за свабодныя СМІ

Намесьнік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі падаў заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных газэтаў “Наш Час”, “Наша Слова”, “Віцебскі Кур’ер” і іншых, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў нашай краіне. Паводле Антона Каліноўскага, гэтая заяўка можа быць пачаткам шырокамаштабнай кампаніі Моладзі БНФ у падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Маёмасьць Сяргея Скрабца канфіскавалі двойчы

Зроблена гэта паводле рашэньня Вярхоўнага суду Беларусі. Судовыя выканаўцы забралі кухню, канапу ды некаторую драбязу на агульную суму 600 тысяч беларускіх рублёў. Маёмасьць у апазыцыйнага палітыка канфіскавалі яшчэ год таму. Але тады маці Сяргея выкупіла найбольш неабходныя рэчы сына. Цяпер жа пад канфіскацыю патрапіла і маёмасьць бацькоў. Разам зь ёй забралі і рэчы Сяргея Скрабца.

Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску

Спыненыя крымінальныя справы ў дачыненьні да трох падазраваных у датычнасьці да выбуху ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Пра гэта стала вядома Міхаілу Шарамету, які атрымаў афіцыйны ліст са следчага упраўлення УУС Менгарвыканкама 29 лістапада. Вядома таксама і прозвішча яшчэ аднаго з падазраваных. Гэта лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў. Прозвішча трэцяга дагэтуль высвятляецца, але можна меркаваць, што гэта нехта з першых затрыманых дэмакратычных актывістаў.

Сарваная вечарына, прысьвечаная Слуцкаму збройнаму чыну

Як паведамляе сайт Аляксандра Мілінкевіча, ад гаспадара менскага клюбу, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, супрацоўнікі спэцслужбаў запатрабавалі скасаваць дамову аб арэндзе залі.

Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам

Як лічаць прадстаўнікі Бюро АБСЭ, выбарчае заканадаўства Беларусі не дае магчымасьці для “сапраўднай палітычнай канкурэнцыі". Нягледзячы на “некаторыя паляпшэньні”, выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ – пра гэта гаворыцца ў выніковым дакладзе Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па ацэнцы сёлетніх беларускіх парлямэнцкіх выбараў. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Бюро АБСЭ

rating all.by Яндекс цитирования