30.11.2008 Напярэдадні 60-ых угодкаў прыняцьця Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека ўзмацняецца ціск на беларускіх праваабаронцаў
29 лістапада на гарадзенскім чыгуначным вакзале зноў доўга трымалі гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава, які цягніком вяртаўся з Польшчы. На падставе чаго грамадзкага актывіста падвяргаюць узмоцненаму дагляду на мяжы, памежнікі і мытнікі не тлумачаць. Відавочна, што на памежных пераходах існуюць нейкія сакрэтныя спісы, якія абсалютна супярэчаць існаму заканадаўству і парушаюць правы чалавека.
















