Навіны за 18 верасьня 2008

18.09.2008 На віцебскіх выбарчых участках - агітацыя

Дзяжурыўшыя сябры камісій наадрэз адмовіліся прыбраць з выбарчага ўчастка плакаты праўладнага кандыдата -- старшыні Віцебскага гарсавета Генадзя Грыцкевіча .

18.09.2008 Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 55 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

18 верасня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала на сваім пасяджэнні 55 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

18.09.2008 Гародня: Выбаршчыкі не могуць сустрэцца з кандыдатам ад улады

Як паведаміў гарадзенскі актывіст Алег Калінкоў, ён ужо некалькі дзён запар не можа знайсці інфармацыю, дзе праводзіць свае сустрэчы кандыдатка ад улады Марыя Рэмша, якая балатуецца па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, на якой пражывае сам Алег Калінкоў.

18.09.2008 Справу “экстрэмістаў” перанеслі на кастрычнік

Сёння ў гродненскім судзе Кастрычніцкага раёну адбылося паседжанне па справе так званых эсктрэмісцкіх матэрыялаў, канфіскаваных гродненскімі памежнікамі ў шэрагу грамадскіх актывістаў.

18.09.2008 Гародня: З дзевяццю ўладальнікамі “экстрэмісцкіх матэрыялаў” разбяруцца ў кастрычніку

У розныя дні цягам апошніх двух гадоў гэтыя людзі пры перасячэнні беларуска-польскай або беларуска-літоўскай мяжы затрымліваліся на гарадзенскай мытні для дагляду, і ў кожнага былі сканфіскаваныя нейкія інфармацыйныя матэрыялы. Зараз гэтыя матэрыялы збіраюцца прызнаць экстрэмісцкімі.

18.09.2008 Магілёў: Вынесена папярэджанне кандыдату Ігару Каваленку

Акруговая камісія Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі №84 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ігару Каваленку. Нагодай для такога рашэння сталі недакладна пададзеныя аўтабіяграфічныя звесткі кандыдатам у дэпутаты.

18.09.2008 Полацк: Кожнаму пад’езду – праграму праўладнага кандыдата.

Работнікам Полацкага ЖКГ загадана ў двухдзённы тэрмін расклеіць па пад’ездах дамоў і дошках аб’яў агітацыйныя матэрыялы кандыдата Пятра Южыка.

18.09.2008 Віцебск: Маці кандыдата Андрэя Левінава пагражаюць

Да Ефрасінні Левінавай падышоў малады чалавек са словамі: "А табе нядоўга жыць засталося". Збянтэжаная жанчына толькі і змагла сказаць: "Што паробіш, узрост". У адказ пачула: "Мы табе дапаможам!".

18.09.2008 Бяроза: Кандыдат Губарэвіч спадзяецца сабраць на мітынг 500 выбаршчыкаў

Кандыдат ў дэпутаты па Бярозаўскай выбарчай акрузе №9, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч падаў заяву ў Бярозаўскі райвыканкам на правядзенне сустрэчы з выбаршчыкамі ў выглядзе мітынга.

18.09.2008 Пабыла ў ЦВК, наступная прыступка ў карьеры – Савет Рэспублікі

Сярод кандыдатаў у Савет Рэспублікі ад Гомельскай вобласці вылучана Маргарыта Жорава, якая з’яўляецца сябрам ЦВК. Афіцыйныя газеты ў паведамленнях аб вылучэнні ўказалі толькі яе асноўную пасаду: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці.

18.09.2008 Гомельшчына: ЦВК лічыць, што затрыманне кандыдата – не ў яе кампетэнцыі

ЦВК лічыць, што Жукоўскі сам вінаваты ў тым, што яго затрымала міліцыя пасля запісу перадвыбарчага выступу па ТВ.

18.09.2008 Мінск: Як будзе абараняць “правы і свабоды грамадзян” суддзя Самасейка?

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 Менска балатуецца Мікалай Леанідавіч Самасейка. З каляровага агітацыйнага плакату, якімі рупліва аздобленыя шматлікія пад’езды дамоў, на выбаршчыкаў глядзіць бадзёры перспектыўны суддзя суду Цэнтральнага раёна Менска.

18.09.2008 Брэст: Анатоль Ляўковіч скардзіцца

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 Анатоль Ляўковіч накіраваў у Цэнтрвыбаркам адразу некалькі скаргаў.

18.09.2008 Буда-Кашалёў: Падчас сустрэчы з кандыдатам – бацькоўскі сход

Канстанцін Жукоўскі лічыць, што супадзенне даты і часу сустрэчы і бацькоўскага сходу – не выпадковасць. Сустрэча кандыдата з выбаршчыкамі праходзіла на першым паверсе школы, а бацькоўскі сход на трэцім.

18.09.2008 Брэст: Чорна-белы выбарчы канфлікт

Зміцер Шыманскі патрабуе перадрукаваць вырабленыя акруговай какмісіяй агульныя плакаты кандыдатаў. Справа ў тым, што на плакатах ягоны партрэт -- чорна-белы, а ў ягонага канкурэнта Ларысы Багдановіч -- каляровы.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства