31.08.2008 Капыль: Па рашэнні пракуратуры павінен быць заменены 21 сябра ўчастковых камісій
У кожнай з васьмі ўчастковых камісій з парушэннямі былі вылучаны і зацверджаны ад двух да чатырох сяброў камісій, а гэта агулам 21 сябра ўчастковых камісій. Усе ўказаныя прадстаўнікі камісій былі вылучаны ад працоўных калектываў, сябраміі якіх яны не з'яўляюцца.
















