Навіны за 29 жніўня 2008
29.08.2008 Партыйнае прадстаўніцтва на выбарах зменшылася
Бягучая выбарчая кампанія вызначаецца тым, што ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі ў тры разы зменшылася партыйнае прадстаўніцтва сярод вылучэнцаў. Аб гэтым заявіла сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
29.08.2008 Жанна ЛIТВIНА: «Сёння беларускiя сродкi масавай iнфармацыi не могуць збiраць i даносiць iнфармацыю да выбаршчыкаў...»
На мiнулым тыднi Мiнск наведаў памочнiк намеснiка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы i Еўразii Дэвiд Меркель. Ён правёў шэраг сустрэч з прадстаўнiкамi афiцыйнай улады, апазiцыi, грамадскiх арганiзацый.
29.08.2008 Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам
Гродзенскія прадпрымалькі, незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў, збіраюцца пікетаваць гарвыканкам. Асноўная прычына – пазазаконная на іх думку забарона на продаж піва ў шапіках, якія месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту.
29.08.2008 Сяргей Салаш сумняваецца ў дабрасумленнасці сяброў выбарчай камісіі
Сяргей Салаш настойвае на тым, каб яму ў пісьмовым выглядзе прадставілі імёны і прозвішчы сяброў акруговай камісіі, якія займаліся зборам такіх заяваў. Свае патрабаванні ён тлумачыць тым, што ў яго ёсць падставы сумнявацца ў дабрасумленнасці сяброў выбарчай камісіі.
29.08.2008 Бабруйск: Ад жонкі кандыдата Аляксандра Чыгіра запатрабавалі дэкларацыю аб прыбытках
Дана Чыгір павінна падаць дэкларацыю ў бліжэйшыя дні ў Бабруйскі міжраённы аддзел упралення Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля. Яна лічыць, што гэтае патрабаванне - своеасаблівы ціск на яе, як жонку кандыдата ў дэпутаты.
















